Бацькі Ю.Кубаравай павялічылі матэрыяльны пазоў да «Экамедсэрвісу» ў чатыры разы
Бацькі 25-гадовай Юліі Кубаравай, якая памерла пасля аперацыі рынапластыкі ў «Экамедсэрвісе», павялічылі суму матэрыяльнага пазову да медыцынскага цэнтра амаль у чатыры разы. Новую суму назваў 24 студзеня ў судзе Кастрычніцкага раёна Мінска бацька Юліі.
Нагадаем, раней грамадзянскія істцы, якімі судом прызнаныя бацька і маці загінулай, сумесна выставілі «Экамедсэрвісу» іскі аб кампенсацыі маральнага і матэрыяльнага ўрону на суму 10 мільярдаў рублёў і 20 мільёнаў рублёў. Апошняя сума складвалася з кошту аперацыі ў медцэнтры (15 мільёнаў рублёў) і паслуг па пахаванні (5 мільёнаў рублёў). З гэтай сумай 23 студзеня прадстаўнік адказчыка пагадзіўся. А суму кампенсацыі маральнага ўрону пакінуў на меркаванне суда.
Як паведаміў БелаПАН Юрый Кубараў, пасля таго, як напярэдадні ў судзе ў яго пацікавіліся наяўнасцю дакументальнага пацвярджэння панесеных расходаў, ён перагледзеў усе чэкі, што меліся ў яго. Атрымалася, што ўсяго рытуальныя паслугі ў Мінску і Гродне, звязаныя ў тым ліку з перавозкай дачкі ў Гродна, купляй шлюбнай сукенкі коштам зямлі і г.д., абышліся бацькам загінулай у 14 мільёнаў рублёў. Да гэтай сумы сям'я дабавіла яшчэ 45 мільёнаў рублёў за паслугі адвакатаў.
Паводле слоў Юрыя Кубарава, і з гэтай сумай прадстаўнік «Экамедсэрвіса» пагадзіўся, а суму маральнага ўрону зноў пакінуў на меркаванне суда.