БЕЛ Ł РУС

Новы БелАЗ перавёз рэкордны груз — 500 тон — і ўстанавіў рэкорд Гінэса

24.01.2014 / 16:42

Nashaniva.com

Новая машына, прадстаўленая заводам «БелАЗ» у канцы 2013 года, правезла па выпрабавальным палігоне груз вагой больш за 500 тон.

Адзіны ў свеце паўнапрывадны двухвосевы кар'ерны самазвал БелАЗ-75710 грузазмяшчальнасцю 450 тон усталяваў рэкорд Гінэса ў краінах Еўропы і СНД, узяўшы на борт 503,5 тоны грузу.

БелАЗ-75710 — першая мадэль у новым класе з асабліва вялікай грузазмяшчальнасцю ў 450 тон. Яго даўжыня больш за 20 метраў, шырыня каля 10 метраў, а вышыня — 8 метраў. Дыяметр павароту складае каля 20 метраў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула