БЕЛ Ł РУС

Стаў вядомы склад журы на прэміі Гедройца

24.01.2014 / 17:38

ГК

Стаў вядомы склад журы трэцяй па ліку літаратурнай прэміі імя Ежы Гедройца.

У склад журы прэміі ўвайшлі філосаф Валянцін Акудовіч, пісьменнікі Уладзімір Арлоў і Альгерд Бахарэвіч, перакладчыца Малгажата Бухалік, польскі перакладчык, прэзідэнт Польскага ПЭН-клуба Адам Паморскі, старшыня Саюза беларускіх пісьменнікаў і галоўны рэдактар часопіса «Дзеяслоў» Барыс Пятровіч, паэт і перакладчык Андрэй Хадановіч, літаратуразнаўца Ціхан Чарнякевіч. Ганаровым старшынёй традыцыйна з'яўляецца польскі пасол Лешэк Шарэпка.

Цікава, што Акудовіч, Арлоў, Паморскі, Пятровіч і Хадановіч сталі сябрамі журы трэці год запар.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула