БЕЛ Ł РУС

У Ізраілі Нетаньяху крытыкуюць за каханне сына з неяўрэйкай

27.01.2014 / 9:41

Nashaniva.com

Прэм'ер-міністр Ізраіля Біньямін Нетаньяху сутыкнуўся з крытыкай, паведамляе The Jerusalem Post.

Нагодай для яе паслужыў той факт, што сын прэм'ер-міністра сустракаецца з неяўрэйкай.

Раней шэраг СМІ высоўваў здагадку аб тым, што 23-гадовы сын прэм'ера Яір Нетаньяху сустракаецца з маладой жанчынай з Нарвегіі Сандрай Лейкангер.

Біньямін Нетаньяху абмяркоўваў гэтае пытанне са сваёй нарвежскай калегай Эрнай Солберг падчас сустрэчы ў рамках Сусветнага эканамічнага форуму ў Давосе і расказаў ёй пра паездку сына ў Нарвегію з Сандрай Лейкангер. Гэты факт выклікаў гнеўную рэакцыю сярод палітыкаў і прадстаўнікоў ультранацыяналістычных груп, якія выступаюць супраць змешаных адносін.

Актывісты аб'яднання Lehava асудзілі адносіны Яіра Нетаньяху і той факт, што прэм'ер-міністр падтрымаў сына.

Вядома таксама, што некалькі рабінаў паспрабавалі ўказаць прэм'ер-міністру на тое, што «выхваляцца перад неяўрэямі зносінамі сына з неяўрэйскай жанчынай» недарэчна.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула