Машыністу вежавага крана стала кепска на вышыні 75 метраў
У Мінску ратавальнікі страхавалі машыніста вежавага крана, якому стала кепска.
Выпадак здарыўся 27 студзеня каля 15:00. У МНС паступіла паведамленне, што 30-гадоваму машыністу вежавага крана на вышыні 75 метраў стала блага.
Кран выконваў разгрузачныя работы на тэрыторыі навабуду ў Заводскім раёне сталіцы.
Ратавальнікі выкарысталі альпінісцкую абвязку для падстрахоўкі мужчыны пры спуску па стацыянарнай лесвіцы.
Кранаўшчык дастаўлены ў шпіталь для абследавання з папярэднім дыягназам «гіпэртанічны крыз»