«Асцярожна, расійскі журналіст. Проста ігнаруйце!» ФОТАФАКТ
На выходных Львоў наведаў вядомы прадстаўнік расійскай прапаганды, журналіст Аркадзь Мамантаў, які здымаў свой новы фільм. Па ўсім горадзе з'явіліся такія ўлёткі.
Мамантаў вядомы сваімі «расследаваннямі» «Шпіёнскі камень», «Справа трансплантолагаў», «Правакатары».
У 2012 годзе цыкл фільмаў пра Pussy Riot быў названы, паводле версіі «Клуба тэлепрэсы» антыпадзеяй года за «За пропагандистское рвение с использованием дезинформации, подтасовки фактов и разжигание нетерпимости к инакомыслию».