БЕЛ Ł РУС

П'яны селянін пасек міліцэйскую машыну сякерай

31.01.2014 / 17:35

Паводле БелТА

58-гадовы вясковец з в. Глуша, што ў Бабруйскім раёне, нападпітку пагражаў міліцыянерам, якія прыехалі ўлагодзіць сямейны скандал.

Ён нанёс не менш за пяць удараў сякерай па службовым аўтамабілі і пашкодзіў кузаў.

Пасля гэтага пагражаў супрацоўнікам ды паспрабаваў нанесці ўдар сякерай аднаму з міліцыянераў.

Дэбашыра арыштавалі. Сума нанесенага ўрону ўдакладняецца.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула