БЕЛ Ł РУС

Ва Украіне цягнік урэзаўся ў аўтобус са школьнымі настаўнікамі: 13 чалавек загінулі

4.02.2014 / 19:47

У Сумскай вобласці пасажырскі цягнік Харкаў — Варажба збіў маршрутны мікрааўтобус, у выніку чаго загінулі 12 чалавек, яшчэ адзін чалавек памёр пазней у бальніцы.

Аварыя адбылася сёння каля 15.30 у Белапольскім раёне на чыгуначным пераездзе паміж населенымі пунктамі Віры і Білані.

Паводле папярэдняй інфармацыі, цягнік працягнуў маршрутку па чыгуначным палатне каля 300 метраў.

Сярод пацярпелых— 5 чалавек, якія дастаўлены ў бальніцу. Гэта чатыры жанчыны і 14-гадовы хлопчык.

Сярод загінулых і пацярпелых — 7 настаўнікаў і вучань сельскай школы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула