БЕЛ Ł РУС

Smells Like Teen Spirit гурту Nirvana названа найлепшай песняй усіх часоў

5.02.2014 / 19:33

Курт Кабейн (1967—1994)

Брытанскі часопіс NME апублікаваў у свежым нумары спіс 500 лепшых песень усіх часоў. Хіт-парад таксама будзе паступова выкладвацца на сайце часопіса.

Першае месца ў спісе заняў гурт Nirvana c песняй «Smells Like Teen Spirit». Далей ідуць «Love Will Tear Us Apart» Joy Division, «I Feel Love» Доны Самер, «How Soon Is Now?» The Smiths і «Last Nite» The Strokes. Для параўнання на 500-м месцы размясцілася песня Дэвіда Боўі «Five Years».

У кастрычніку 2013 NME ужо апублікаваў спіс 500 найлепшых альбомаў усіх часоў. Першае месца ў спісе заняў дыск «The Queen Is Dead» гурту The Smiths.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула