БЕЛ Ł РУС

Таргі 7 лютага. Даляр — 9 670, еўра — 13 140 рублёў

7.02.2014 / 11:51

У пятніцу 7 лютага на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы беларускі рубель рэзка аслабіўся да кошыка валют на 0,42%. Гэта максімальнае паслабленне за адзін дзень з 19 верасня 2013 г. Прычына крыецца ў адначасовым умацаванні ўсіх асноўных валют.

Так, курс даляра вырас на традыцыйныя 10 рублёў да 9670 беларускіх рублёў. Гэта новы абсалютны максімум.

Курс еўра сёння рвануў уверх адразу на 80 рублёў да 13 140 беларускіх рублёў. Гэта максімальнае значэнне для лютага. Гістарычны максімум быў дасягнуты на таргах 29 студзеня 2014 г — 13 160 рублёў.

Курс расійскага рубля вырас яшчэ на 1,5 рубля да 279,5 беларускіх рублёў. За апошнія тры дні расійскі рубель вырас на 6,5 рубля. З пачатку лютага ён ўмацаваўся на 2,0%.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула