БЕЛ Ł РУС

МЗС РФ: Ацэнка CNN помніка героям Брэсцкай крэпасці як пачварнага «блюзнерская»

8.02.2014 / 11:34

Міністэрства замежных спраў Расіі лічыць блюзнерскай і цынічнай ацэнку манумента героям-абаронцам Брэсцкай крэпасці, якую далі журналісты тэлеканала CNN, і заклікае кіраўніцтва тэлеканала атрымаць з медыяскандалу сур'ёзныя ўрокі.

«Ацэнку манумента героям-абаронцам Брэсцкай крэпасці як «пачварнага», якую далі журналісты тэлеканала CNN, нельга расцэньваць інакш як блюзнерскую і цынічную», — цытуе МЗС РФ заяву ўпаўнаважанага па пытаннях правоў чалавека, дэмакратыі і вяршэнства права Канстанціна Далгова.

«Гэта абуральны крок — недаравальная для журналістаў-прафесіяналаў халатнасць і сведчанне як мінімум сур'ёзнай адарванасці ад гістарычных рэалій. Гэты манумент — сімвал памяці герояў-абаронцаў Брэсцкай крэпасці, якія, праявіўшы непахісную мужнасць, паміралі, але не здаваліся дзеля агульнай Перамогі над нацызмам. Журналістам CNN нялішнім будзе ўспомніць, што ў той Вайне, свяшчэннай для расійскага народа, салдаты нашых краін змагаліся разам», — зазначаецца ў заяве расійскага дыпламата.

У МЗС РФ мяркуюць, што «кіраўніцтву CNN варта атрымаць самыя сур'ёзныя ўрокі з таго, што здарылася, з тым, каб такое больш не паўтаралася».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула