БЕЛ Ł РУС

У БНТУ на хабары злавілі выкладчыкаў

13.02.2014 / 10:32

СМ

Па інфармацыі ГУУС Мінгарвыканкама, кіраўнік адной з кафедр і выкладчыкі Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта за грошы прымалі экзамены і курсавыя работы. Бралі толькі ў валюце.

Заведзены крымінальныя справы за атрыманне хабару. Ім пагражае ад трох да пяці гадоў абмежавання свабоды альбо да сямі гадоў калоніі.

Праваахоўнікі просяць тых, хто валодае інфармацыяй пра хабарніцтва ва ўніверсітэце, звяртацца на: (017) 239-48-42, 292-33-32, (044) 729-79-02.

Між іншым, у Брэсце нядаўна выкладчыка ВНУ асудзілі за паўторны хабар на тры гады калоніі з канфіскацыяй маёмасці.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула