БЕЛ Ł РУС

Мітрапаліт Павел распавёў студэнтам пра няшчаснае каханне ў маладосці ВІДЭА

13.02.2014 / 10:41

Кіраўнік Беларускай Праваслаўнай Царквы на адной з сустрэч з моладзю распавёў пра сваё няшчаснае каханне.

Мітрапаліту Паўлу задалі пытанне «Як правільна будаваць адносіны хлопцу і дзяўчыне?». Ён крыху задумаўся ды рашыўся распавесці гісторыю з сваёй маладосці:

«У маладосці ў мяне была дзяўчына, якую я шчыра, па-чалавечы кахаў, яна мне падабалася. Але яна аддала перавагу майму суседу. Ён ёй больш [спадабаўся]. Хаця мы сябравалі некалькі гадоў… Некалькі гадоў з ёй сябраваў і нават ні разу не пацалаваў… А пра нешта іншае нават у думках не было… Я яе бярог, да вянчання, да вяселля… «.

Паводле слоў мітрапаліта Паўла, дзяўчына бачыла сэнс жыцця ў матэрыяльным забеспячэнні. «Для мяне гэта быў вельмі сур'ёзны ўрок», — сказаў кіраўнік БПЦ.

На відэа ўспаміны мітрапаліта Паўла гл. ад 6.20.

Мітрапаліт Разанскі Павел быў прызначаны кіраўніком БПЦ Сінодам РПЦ у канцы 2013 года. Яго папярэднік мітрапаліт Філарэт пайшоў на пенсію.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула