БЕЛ Ł РУС

На афрыканскай золатаздабывальнай шахце выратавалі першую групу гарнякоў

17.02.2014 / 00:04

У Паўднёва-Афрыканскай Рэспубліцы ратавальнікі вызвалілі з-пад зямлі першую групу шахцёраў. Мяркуецца, яны займаліся нелегальнай здабычай золата на закінутай шахце.

Выратавальныя службы паведамілі, што падтрымлівалі кантакт з групай з 30 чалавек, якая знаходзілася пад заваламі недалёка ад уваходу ў шахту.

Шахцёры сцвярджаюць, што ў гэтай жа шахце, размешчанай на ўсход ад Ёханесбургу, на глыбіні застаюцца яшчэ не менш за 200 чалавек.

Мяркуецца, што шахцёры знаходзіліся пад заваламі з суботы.

Улады падазраюць, што шахта працавала без дазволу. Шахцёраў нібыта пачулі паліцэйскія, якія апынуліся паблізу.

Для выратавання людзей было дастаўлена спецыяльнае абсталяванне, неабходнае для расчысткі ўваходу ў шахту ад цяжкіх камянёў.

ПАР займае чацвёртае месца па экспарту золата, але паводле дадзеных аднаго з даследаванняў (2008) высветлілася: штогод краіна губляе каля паўмільярда даляраў ад нелегальнай здабычы золата.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула