Майдан спявае «Шчэ нэ вмэрла Украіна» падчас штурму
Сілавікі ламаюць барыкады, паліваюць дэманстрантаў з трох вадамётаў. У адказ абаронцы закідваюць «Беркут» «кактэйлямі Молатава» і феерверкамі. На заклік са сцэны абаронцы заспявалі гімн Украіны. Песня велічна гучыць сярод агню і кананады.