Недарэчная сьмерць на кальцавой
На менскай кальцавой дарозе сутыкнуліся чатыры машыны. Аварыя здарылася на 21‑м кілямэтры.
На менскай кальцавой дарозе сутыкнуліся чатыры машыны. Аварыя здарылася на 21‑м кілямэтры кальцавой. Аўтамабіль «Аўдзі‑100» сутыкнуўся з «Сытраэнам‑Ксантыя». Кіроўцы выставілі знак аварыйнага прыпынку й чакалі супрацоўнікаў ДАІ. У гэты час па другой паласе рухалася «Таёта‑Ярыс» з жанчынай за рулём. Машына спынілася каля месца аварыі. Кіроўца грузавіка «Івека‑Карга», які ехаў ззаду за ёй, не пасьпеў спыніцца…
У выніку ДТЗ пасажырка «Таёты‑Ярыс», 54‑гадовая жыхарка Менску, атрымала пераломы шыйных хрыбетнікаў і сканала.
Кіроўцы «Аўдзі» і «Таёты» шпіталізаваныя з параненьнямі.