БЕЛ Ł РУС

У выходныя будзе няўстойлівае надвор'е

21.02.2014 / 12:52

БелаПАН

У выхадныя дні ў Беларусі чакаецца няўстойлівае надвор'е.

У суботу, 22 лютага, ноччу ў паўднёва-заходніх раёнах, днём на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць ападкі (дождж, мокры снег). Ноччу і раніцай у асобных раёнах слабы туман, галалёд, на дарогах галалёдзіца. Тэмпература паветра ноччу мінус 3 — плюс 4°С, днём 0 — плюс 5°С, па поўдні да плюс 7°С.

У нядзелю, 23 лютага, надвор'е ў Беларусі будзе фарміраваць атмасферны фронт, які павольна змяшчаецца ва ўсходнім напрамку.

У выніку дождж з мокрым снегам пройдзе ў многіх раёнах.

Ноччу і раніцай у асобных раёнах магчымы слабы туман, галалёд, на дарогах галалёдзіца. Тэмпература паветра ноччу мінус 2 — плюс 4°С, днём 0 — плюс 5°С, па паўднёвым захадзе да плюс 7°С.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула