БЕЛ Ł РУС

Лукашэнка заяўляе, што сустрэнецца з Пуціным у найбліжэйшы час

21.02.2014 / 18:41

Кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка заяўляе аб магчымасці яго сустрэчы з прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным у найбліжэйшы час. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе Лукашэнкі па выніках сустрэчы кіраўніка дзяржавы з міністрам замежных спраў Уладзімірам Макеем.

«Я ўчора тройчы размаўляў з прэзідэнтам Расійскай Федэрацыі. У найбліжэйшы час, я думаю, мы з Уладзімірам Уладзіміравічам знойдзем у сваім графіку магчымасць сустрэцца і абмеркаваць яшчэ раз сумесныя дзеянні ў сучасных умовах», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула