Украінкі перамаглі ў жаночай біятлоннай эстафеце, Беларусь – пятая
Скончылася жаночая эстафета на Алімпійскіх гульнях у Сочы. Перамаглі ўкраінкі. Сёстры Валя і Віта Семярэнкі, Юлія Джыма і Алена Підгрушная хутчэй усіх адолелі свае этапы.
Другімі сталі расіянкі, які саступілі 26 секунд пераможцам. Трэція – нарвежкі, якім не дапамагла нават славутая Тура Бергер на апошнім этапе.
У беларусак, на жаль, гонка не задалася. На першым этапе схібіла Людміла Калінчык, яна зарабіла штрафны круг. Дар’я Домрачава гераічнымі намаганнямі вывела Беларусь з дзясятага на пятае месца, але да прызоў было вельмі далёка.
На першым этапе таксама цяжкую траўму атрымала францужанка Мары-Лор Брунэ. Тым самым гонка пазбавілася аднаго з фаварытаў.
Для Украіны – гэта першая золата на сочынскай Алімпіядзе.