Вярхоўная Рада прыняла рашэнне пра выплату матэрыяльнай дапамогі пацярпелым і пратэстоўцам
За рашэнне прагаласавалі 371 з 386 прысутных дэпутатаў.
Лідар камуністаў Пятро Сіманенка спрабаваў выдаліць з тэксту пункт пра тое, што палажэнні пастановы распаўсюджваюцца на замежных грамадзян. Аднак былы рэгіянал, алігарх Мікола Рудкоўскі запярэчыў: на Майдане ўчора загінуў і грамадзянін Расіі. Вы ж так выступалі за дружбу з Расіяй, падшпіліў камунсіта Рудкоўскі.
Тут да мікрафона падскочыў яшчэ дэпутат-радыкал ад Чарнігова Ляшко і пракрычаў: «Ганьба камунякам».
Такім чынам, украінская дзяржава выплаціць грашовую дапамогу сям'і Жызнеўскага.