Амаральныя і хлуслівыя: украінскі тэнісіст адмовіўся камунікаваць з расійскімі СМІ з-за Майдану
Украінскі тэнісіст Сяргей Стахоўскі больш не мае намер даваць інтэрв'ю расійскім СМІ.
Пра гэта ён напісаў у сваім твітары.
«Запомніце мае словы, я больш ніколі не буду размаўляць з расійскімі СМІ. Яны амаральныя, хлуслівыя, неэтычныя, правакацыйныя, прадажныя і нечалавечыя», — напісаў тэнісіст (Mark my word, I will not speak to Russian media. Never again, they are amoral, lying, non ethic, provocative, bribed and not human).