Дэпутат: Затрыманы снайпер, які страляў у пратэстоўцаў
Паводле папярэдняй інфармацыі, снайпер не мае дачынення ні да аднаго падраздзялення ўкраінскіх сілавых структур.
У апазіцыі заяўляюць, што затрыманы снайпер, які страляў у пратэстоўцаў і сілавікоў.
Пра гэта заявіў у Вярхоўнай Радзе народны дэпутат ад удару Віктар Чумак.
«Паступіла інфармацыя, што затрыманы снайпер, які страляў у абодва бакі. Я патрабую правесці экспертызу зброі і куль, каб дакладна ідэнтыфікаваць чалавека, які правакаваў канфлікт на вуліцах Кіева», — падкрэсліў Чумак.
Дэпутат падкрэсліў, што згодна з атрыманай інфармацыі,
снайпер не мае дачынення ні да аднаго падраздзялення ўкраінскіх сілавых структур.
Нагадаем, напярэдадні на Майдане ў выніку страляніны снайпера загінулі дзясяткі пратэстоўцаў. Па словах актывістаў, снайпер вёў стральбу з будынка гатэля Украіна.