БЕЛ Ł РУС

Прэм'ер Мядзведзеў: Адкліканне пасла азначае, што ёсць пагроза жыццю грамадзян РФ

24.02.2014 / 15:31

Прэм'ер Расіі Дзмітрый Мядзведзеў заяўляе, што ва Украіне існуе пагроза здароўю грамадзян РФ. Так ён патлумачыў адкліканне пасла Расіі ва Украіне Зурабава.

«Наш пасол у Кіеве адкліканы для кансультацый. Не мне вам казаць, што гэта азначае ў дыпламатычнай практыцы», — сказаў Мядзведзеў у Сочы.

Як падкрэсліў расійскі прэм'ер, такі крок азначае, што «нам незразумела, што там адбываецца, ёсць рэальная пагроза нашым інтарэсам, жыццю і здароўю нашых грамадзян».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула