БЕЛ Ł РУС

Чарговы кліп Макса Каржа набраў 1 мільён праглядаў ВІДЭА

25.02.2014 / 15:54

Глеб Кандрацьеў

Кліпу «Матылёк» усяго два тыдні.

Макс Корж застаецца адным з найпапулярнейшых артыстаў на постсавецкай прасторы. Сведчанне таму – паспяховасць ягонага новага кліпа «Матылёк». За два тыдні відэа сабрала больш за 1 мільён праглядаў.

Але гэта далёка не рэкорд ля выканаўцы. Самае папулярнае відэа Макса Каржа – кліп на песню «У цемры» — набрала больш за 2 мільёны праглядаў.

Кліп на «праграмную» песню «Неба дапаможа нам» прагледзелі на Ютубе больш за 1,6 мільёна чалавек.

Тыя ж 1,6 мільёна праглядаў сабрала і відэа «Дзе я». 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула