БЕЛ Ł РУС

Новым прэм'ерам Крыма пад дуламі аўтаматаў абраны лідар «Рускага адзінства»

27.02.2014 / 21:45

СГ

Новым прэм'ерам Крыма прызначаны лідар партыі «Рускае адзінства» Сяргей Аксёнаў.

Вярхоўны савет Крыма, які засядае ў захопленым ўзброенымі людзьмі будынку, нібыта прызначыў яго кіраўніком урада лідэра партыі «Рускае адзінства» Сяргея Аксёнава. Нібыта — бо галасаванне адбылося ў будынку, ад ночы захопленым узброенымі людзьмі, а журналістаў і супрацоўнікаў сакратарыята ў залу не дапусцілі. Няясна нават, хто лічыў прысутных, піша «Украінская праўда».

Таксама паведамляецца, што ў новым Саўміне лічаць Віктара Януковіча дзеючым прэзідэнтам Украіны.

Згодна з Канстытуцыяй Украіны, прэм'ер Крыма прызначаецца Вярхоўным Саветам Аўтаноміі па ўзгадненні з прэзідэнтам Украіны.

Аксёнаў нарадзіўся ў 1972 годзе ў г. Бельцы (Малдова). У 1993 годзе скончыў Сімферопальскае вышэйшае ваенна-палітычнае будаўнічае вучылішча, пасля чаго займаўся бізнэсам. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула