БЕЛ Ł РУС

Пацыент магілёўскай бальніцы ўдарыў доктара па галаве балванкай і ўцёк

4.03.2014 / 10:02

Пацыент Магілёўскай абласной бальніцы ударыў металічным трымальнікам доктара па галаве і выскачыў з трэцяга паверха.

Пра гэта паведамілі ў аддзяленні інфармацыі і грамадскіх сувязяў УУС Магілёўскага аблвыканкама.

Цяжкія цялесныя пашкоджанні доктару нанёс 56-гадовы жыхар Быхава. Пасля скачка з акна ён прычыніў сабе шматлікія траўмы.

Заведзена крымінальная справа (арт. 147 ч.1 КК — наўмыснае прычыненне цяжкага цялеснага пашкоджання).

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула