Журналістка Russia Today асудзіла расійскае ўварванне ва Украіну ў жывым эфіры ВІДЭА
Вядоўца тэлекампаніі Russia Today Эбі Марцін у сваёй праграме асудзіла ўварванне расійскіх войскаў ва Украіну.
У канцы праграмы Эбі Марцін выказала свой пункт гледжання на падзеі ў Крыме.
«Я падкрэсліваю, што я катэгарычна супраць умяшання любой краіны ў справы суверэнных дзяржаваў. Тое, што зрабіла Расія, няправільна. Я не збіраюся абараняць ваенную агрэсію ў эфіры сваёй праграмы», — заявіла яна.
Расійскія тэлеканалы, у тым ліку англамоўны Russia Today, сталі інструментамі прапаганды. Яны поўняцца выдумкамі пра нібыта пераслед рускамоўных ва Украіне, хоць няма ніводнага такога факта.