БЕЛ Ł РУС

Украінцы злавілі расейскага салдата ў сваёй вайсковай частцы ў Крыме ФОТА

5.03.2014 / 20:6

Украінскія вайскоўцы затрымалі на тэрыторыі сваёй вайсковай часткі расійскага вайскоўца, піша «Украінская праўда».

Пра гэта паведамляе на сваёй старонцы ў Facebook дэпутат ад «Бацькаўшчыны» Уладзімір Ар'еў.

«Украінскія вайскоўцы затрымалі на тэрыторыі сваёй в/ч аднаго «зялёнага чалавечка». Расійскі вайсковец з характэрным прозвішчам Мядзведзеў. Доказы інтэрвенцыі РФ. Шайгу — хлус», — напісаў ён.

У панядзелак прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін запэўніваў, што ў Крыме няма расійскіх вайскоўцаў.

Міністр абароны Расіі Сяргей Шайгу ў аўторак назваў правакацыяй і глупствам фатаграфіі, дзе вайскоўцы без апазнавальных знакаў, якія знаходзяцца на тэрыторыі Украіны, прызнаюцца, што яны з Расіі.

Цікава, што родам злоўлены Мядзведзеў з Аршанскага раёна. Праўда, не Беларусі, а расейскай рэспублікі Мары Эл.

 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула