Яцанюк ляціць на саміт Еўрасаюза ў Брусэль эканамкласам ФОТАФАКТ
Даляравы мільянер, рэвалюцыянер, а цяпер яшчэ і прэм'ер-міністр Арсень Яцанюк ляціць на саміт Еўрасаюза ў Брусэль эканам-класам. За гады кіравання Віктара Януковіча золатавалютныя запасы Украіны скараціліся з 37 да 15 мільярдаў даляраў, а дзяржаўны скарб пусты.
Фота зрабіў украінец Дзмітрый Чыгрын у аэрапорце Барыспаль.