У Крыме на рэферэндум выносяць пытанне пра ўваходжанне ў РФ, прычым ужо 16-га
У Крыме на рэферэндум вынясуць пытанне аб уваходжанні ў Расійскую Федэрацыю, пра гэта паведамляе lenta.ru.
Прычым рэферэндум пройдзе ўжо 16 сакавіка — праз 10 дзён. Раней паведамлялася, што рэферэндум пройдзе 30 сакавіка, а спачатку гаварылася ўвогуле пра 25 мая.
З пункту гледжання заканадаўства Украіны рэферэндум юрыдычна немагчымы.
Аб правядзенні рэферэндуму было абвешчана пасля захопу Крыма расійскімі войскамі 26—28 лютага.