БЕЛ Ł РУС

Скардзіна фінішавала 3-й у спрынце ў Паклюцы

6.03.2014 / 19:24

Nashaniva.com

У спрынце на 7-м этапе Кубка свету па біятлоне ў славенскай Паклюцы бронзавы прызёр сочынскай Алімпіяды-2014 Надзея Скардзіна заняла трэцяе месца, паказаўшы вынік 21 хвіліна 31,2 секунды, не зрабіўшы ніводнага промаху на двух агнявых рубяжах.

Пераможцай спрынту стала аўстрыйская біятланістка Катарына Інерхофер (21.19,1), срэбра — у прадстаўніцы Расіі Дар'і Віралайнен (+9,2).

Дар'я Домрачава фінішавала 28-й, зрабіўшы 5 промахаў (+1.40,5).

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула