«Парламент» Крыма прыняў Дэкларацыю аб незалежнасці
«Вярхоўная рада» Крыма прыняла дэкларацыю аб незалежнасці аўтаномнай рэспублікі і Севастопаля. Аб гэтым паведамляецца на сайце парламента. За дэкларацыю прагаласавалі 78 з 100 дэпутатаў ВР. За незалежнасць Севастопаля прагаласаваў гарадскі савет.
Ухвалены дэпутатамі дакумент дазволіць юрыдычна аформіць ўваходжанне паўвострава ў склад Расіі, а таксама правядзенне 16 сакавіка рэспубліканскага рэферэндуму, на які вынесуць пытанне аб статусе Крыма.
Калі рашэнне аб далучэнні да Расіі будзе падтрымана крымчанамі на рэферэндуме, паўвостраў будзе абвешчаны незалежнай і суверэннай дзяржавай. Затым Рэспубліка Крым звернецца да Расіі з просьбай уключыць яе ў склад краіны ў якасці суб'екта Федэрацыі.
У Расіі, у сваю чаргу, рыхтуецца разгляд законапраекта, які дазволіць прымаць у склад краіны новыя тэрыторыі на аснове праведзенага ў іх рэферэндуму. Гэтая норма будзе дзейнічаць, калі ў кантралюючай тэрыторыю дзяржаве няма «эфектыўнай суверэннай дзяржаўнай улады, абавязанай абараняць сваіх грамадзян, выконваць іх правы і свабоды».