БЕЛ Ł РУС

Улады Грузіі адмянілі гастролі тэатра Бязрукава з-за Крыма

12.03.2014 / 13:31

Улады Грузіі адмянілі спектакль тэатра Сяргея Бязрукава ў Тбілісі ў сувязі з публічнай падтрымкай артыстам палітыкі расейскага кіраўніцтва ў адносінах да Украіны.

Адпаведнае рашэнне было прынята Палатай культуры Грузіі. У заяве органа адзначаецца яго падтрымка «суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны і дружалюбнага ўкраінскага народа».

Гастролі тэатра Бязрукава павінны былі прайсці ў Тбілісі ў маі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула