БЕЛ Ł РУС

У мінскай школе шукаюць «бомбу», эвакуявалі 580 чалавек

21.03.2014 / 16:15

Як паведамляе прэс-служба сталічнай міліцыі, праваахоўнікам патэлефанаваў невядомы. Ён паведаміў, што ў школе № 173, якая месціцца па вуліцы Герасіменкі, знаходзіцца выбуховае прыстасаванне. Нібыта, яму гэтую інфармацыю перадалі вучні старэйшых класаў.

У школу прыехалі сапёры, яны правяраюць будынак, з якога эвакуявалі сотні дзяцей. Прылеглую тэрыторыю ачапілі міліцыянеры. Здарэнне адбылося сёння каля 13-й гадзіны. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула