БЕЛ Ł РУС

Дырэктар «Тарпеда-БелАЗ»: Пакінем надпісы на майках футбалістаў на мове інтэрнацыянальных зносін — на расійскай

25.03.2014 / 14:42

Дырэктар «Тарпеда-БелАЗ» Міхаіл Хлус заявіў, што ў новым сезоне на майках аўтазаводцаў прозвішчы застануцца на расійскай мове.

«Ці было нейкае апытанне або галасаванне ў камандзе з нагоды выбару мовы напісання прозвішчаў?»

«Як такога апытання не было. Каманда ў нас шматнацыянальная — апроч беларусаў, калі ў ёй і расіяне, і ўкраінцы, і іспанцы, так што, хутчэй за ўсё, мы пакінем надпісы на мове інтэрнацыянальных зносін — на расійскай. А наогул, мяркую, што вы будзеце хадзіць на стадыён не таму, што ў футбалістаў на спіне ёсць надпіс на беларускай або на расійскай (лепш бы, вядома, па-англійску — у еўракубках), а для таго, каб паглядзець на гульню каманды», — сказаў Хлус.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула