БЕЛ Ł РУС

Абама: Лічыць Крым расійскім — рана, але Расія — не першая пагроза для ЗША

26.03.2014 / 09:15

Nashaniva.com

Прэзідэнт ЗША Барак Абама на саміце па ядзернай бяспецы ў Гаазе заявіў, што ўваходжанне Крыма ў склад Расіі не з'яўляецца «вырашанай справай».

Па словах прэзідэнта, Крым у складзе Федэрацыі не прызнаюць большасць прадстаўнікоў сусветнай супольнасці, таму яго далучэнне да Расіі не носіць законнага характару.

Абама таксама падкрэсліў, што параўнанне сітуацыі на паўвостраве з становішчам у Косава «не мае абсалютна ніякага сэнсу».

Кіраўнік Белага дома адзначыў, што Расія не з'яўляецца «першай пагрозай нацыянальнай бяспекі ЗША».

«Мяне па-ранейшаму значна больш турбуе перспектыва таго, што ядзерная зброя выбухне на Манхэтэне», — сказаў ён журналістам па выніках саміту.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула