БЕЛ Ł РУС

Барак Абама абяцае «вызваліць» Еўропу ад «Газпрома»

26.03.2014 / 21:49

Прэзідэнт ЗША Барак Абама заявіў, што амерыканскія ўлады гатовы даць дазвол на экспарт прыроднага газу ў аб'ёмах, неабходных для штодзённых патрэб Еўропы.

Reuters.com

Такую заяву ён зрабіў у сераду, 26 сакавіка, на прэс-канферэнцыі пасля саміту ЗША — ЕС у Брусэлі.

«Мы гатовыя дазволіць экспарт прыроднага газу ў такіх колькасцях штодня, у якіх штодня выкарыстоўвае яго Еўропа».

Прэзідэнт ЗША таксама заявіў, што ўзмацненне жорсткасці эканамічных санкцый супраць Расіі — гэта «не тое, што можа здарыцца за адзін дзень». Паводле яго слоў, амерыканскія ўлады ўлічваюць, што гэтыя санкцыі могуць закрануць некаторыя еўрапейскія краіны, якія ў большай ступені залежаць ад расійскага газу.

«Мяркую, што энергетыка — гэта тое, што мы ў першую чаргу павінны разглядаць», — сказаў Абама.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула