БЕЛ Ł РУС

Можна пражыць на 289 тысяч у месяц

26.10.2007 / 12:02

Nashaniva.com

І Міністэрства працы і сацыяльнай абароны ведае як.

Пастановай Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Беларусі ўстаноўлены памеры мінімальных спажывецкіх бюджэтаў у цэнах верасня 2007 года для 18 сацыяльна‑дэмаграфічных груп насельніцтва. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведаміла начальнік упраўлення комплексных праблем развіцця сацыяльна‑працоўнай сферы Мінпрацы і сацабароны Тамара Рак. Гэтыя нарматывы будуць дзейнічаць з 1 лістапада па 31 студзеня 2008 года.

Тамара Рак нагадала, што ў адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь «Аб фарміраванні і выкарыстанні мінімальнага спажывецкага бюджэту» гэты сацыяльны нарматыў уяўляе сабой расходы на набыццё набору спажывецкіх тавараў і паслуг для задавальнення асноўных фізіялагічных і сацыяльна‑культурных патрэбнасцей чалавека.

Паводле слоў спецыяліста, сярэднедушавы мінімальны спажывецкі бюджэт сям’і з чатырох чалавек з 1 лістапада складзе Br289 тыс. 110 у разліку на месяц (з 1 жніўня бягучага года ён складаў Br282 тыс. 630, з 1 мая — Br275 тыс. 600, з лютага — Br265 тыс. 110).

У параўнанні з цяпер дзеючым нарматывам мінімальны спажывецкі бюджэт сям’і з чатырох чалавек узрастае на 2,3 працэнта.

Тамара Рак падкрэсліла, што гэты сацыяльны нарматыў служыць асновай для вызначэння права на атрыманне льготных крэдытаў і субсідый на будаўніцтва (рэканструкцыю) або набыццё жылых памяшканняў, на рамонт жылля для жыхароў малых населеных пунктаў.

Начальнік упраўлення адзначыла, што структура сярэднедушавога мінімальнага спажывецкага бюджэту сям’і з чатырох чалавек у цэнах верасня 2007 года наступная:

Фота photo.bymedia.net

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула