БЕЛ Ł РУС

Улады Крыма пагадзіліся ператварыць паўвостраў ў расійскі Лас-Вегас, гэта можа ўдарыць па беларускіх казіно

28.03.2014 / 01:41

СГ

Улады Крыма падтрымліваюць ідэю ўрада Расіі аб стварэнні ў Крыме ігральнай зоны.

«Ігральная зона ў Крыме павінна быць. Цяпер шукаем для яе месца», — заявіў кіраўнік марыянеткавага ўрада Крыма Сяргей Аксёнаў, якога цытуе агенцтва РІА Навіны.

Ідэя стварэння ігральнай зоны ў Крыме ўпершыню прагучала 21 сакавіка на нарадзе ва ўрадзе Расіі пад старшынствам віцэ-прэм'ера Дзмітрыя Козака. Тады было даручана да 15 красавіка падрыхтаваць план і бюджэт стварэння ігральнай зоны.

Рэалізацыя праекта можа знізіць даходы ад беларускіх казіно. У Расіі ігральныя залы дазволены ў лічаных месцах. Крым жа з яго турыстычнай інфраструктурай можа стаць прывабнай альтэрнатывай адпачынку ў Беларусі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула