БЕЛ Ł РУС

У нядзелю Еўропа вяртаецца на летні час

28.03.2014 / 11:41

Nashaniva.com

У нядзелю Еўропа, уключна з суседзямі Беларусі, пяройдзе на летні час. 30 сакавіка а трэцяй гадзіне ночы стрэлкі трэба будзе перавесці на гадзіну наперад.

Час двойчы ў год мяняецца з улікам дырэктывы Еўрапейскага парламента і Рады. Сезонны час ўводзіцца ў большай частцы еўрапейскіх краін і некаторых іншых краінах свету.

У Беларусі следам за Расіяй стрэлкі гадзіннікаў не пераводзяцца.

З нядзелі розніцы ў часе паміж Мінскам і Вільняй не будзе (а таксама Кіевам), паміж Мінскам і Варшавай (Берлінам, Парыжам) розніца ў часе будзе складаць гадзіну (замест двух).

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула