БЕЛ Ł РУС

Падлеткі масава труцяцца воўчымі ягадамі

26.10.2007 / 12:33

Алена Сафронава, БЕЛТА

У Гомелi зарэгiстравана ўжо шэсьць такіх выпадкаў.

У Гомелi зарэгiстравана шэсць выпадкаў вострага атручэння падлеткаў насеннем ядавiтых раслiн. На гэты час у абласной клiнiчнай бальнiцы з такiм дыягназам знаходзяцца тры гомельскiя школьнiкi.

Як паведамiлi ў педыятрычным гастраэнтэралагiчным аддзяленнi № 1 абласной клiнiчнай бальнiцы, масавыя выпадкi атручэння насеннем (верагодна, дурману звычайнага) сталi рэгiстравацца з пачатку гэтага тыдня. За тры днi з такiм дыягназам у бальнiцу былi дастаўлены пяцёра школьнiкаў i адзiн навучэнец ПТВ. Паводле расказаў пацыентаў, насенне ядавiтай раслiны яны ўжывалi ў асноўным з цiкаўнасцi, на параду старэйшых сяброў.

Цяпер трое падлеткаў выпiсаны, яшчэ двое знаходзяцца пад наглядам урачоў. 12-гадовы падлетак, якi паступiў у бальнiцу сёння, змешчаны ў рэанiмацыю, яго стан ацэньваецца як вельмi цяжкi.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула