БЕЛ Ł РУС

Вокны вымыць, дзверы адрамантаваць: Ладуцька загадаў прывесці Мінск у парадак да Вялікадня

31.03.2014 / 13:10

Nashaniva.com

Старшыня Мінгарвыканкама Мікалай Ладуцька сёння на аператыўнай нарадзе даручыў прывесці Мінск у поўны парадак пасля зімы да 20 красавіка.

«Красавік з'яўляецца самай актыўнай фазай месячніка па добраўпарадкаванні горада. Да 20 красавіка ўсе будынкі ў Мінску павінны быць прыведзены ў парадак — вокны вымытыя, дзверы адрамантаваныя, урны замененыя, калі трэба, лаўкі выфарбаваныя, дарогі адрамантаваныя, газоны адноўленыя. У гэтую працу павінны неадкладна ўключыцца тэрытарыяльныя сектары, суб'екты гаспадарання. Усе тэрыторыі распісаныя і замацаваныя. Умовы надвор'я выдатныя і дазваляюць весці ўборку як унутры будынкаў, так і на вуліцы», — сказаў Мікалай Ладуцька.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула