БЕЛ Ł РУС

У СМІ з'явіўся план ЗША па дээскалацыі ва Украіне

31.03.2014 / 14:41

У расійскіх СМІ з'явіліся падрабязнасці палажэнняў прапанаванага ЗША плана па ўрэгуляванні крызісу вакол Украіны, выкліканага расійскай акупацыяй Крыма. Як паведамляе радыёстанцыя Эхо Москвы, дакумент уключае ў сябе чатыры пункты.

Reuters.com

Першае: вяртанне расійскіх войскаў у месцы базавання, якія былі да 1 сакавіка.

Другое: міжнародныя інспекцыі АБСЕ па ўсёй тэрыторыі Украіны, абавязкова ўключаючы Крым.

Трэцяе: Прамы дыялог паміж Кіевам і Масквой, калі трэба — пры ўдзеле міжнародных пасярэднікаў.

Чацвёртае: прызнанне вынікаў прэзідэнцкіх выбараў 25 мая.

Крыніца выдання асаблівую ўвагу звярнула на тое, што гаворкі аб вяртанні Крыма Украіне ў плане быццам бы не ідзе.

Між тым, у ходзе сустрэчы кіраўнікоў знешнепалітычных ведамстваў Расіі і ЗША, якая адбылася мінулай ноччу і працягвалася каля чатырох гадзін,

Сяргей Лаўроў назваў і адно з ключавых патрабаванняў Масквы. Гэта федэралізацыя дзяржавы.

У адказ Керы заўважыў, што не ЗША павінны вызначаць шляхі развіцця Украіны, а самі ўкраінцы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула