БЕЛ Ł РУС

Абвешчаны конкурс для маладых выканаўцаў «Заспявай BY»

31.03.2014 / 15:51

Яго ініцыявалі журналіст Сяргей Будкін і мецэнат Павал Бераговіч.

Да ўдзелу ў конкурсе «Засьпявай BY: усё для старту!» запрашаюцца творчыя асобы ва ўзросьце 15—25 гадоў уключна. Музыкам прапануецца абраць верш сучаснага беларускага паэта на беларускай мове і прасьпяваць яго ва ўласнай манеры. Музыка павінна быць аўтарская, сьпевы на чужую музыку і кавэр-вэрсіі не прымаюцца.

І адразу ж адзін маленькі і шэсць дарослых паэтаў запрасілі маладых музыкаў засьпяваць па-беларуску ў відэароліку, прысьвечанаму конкурсу «Засьпявай.BY».

«Мы хочам, каб моладзь прасякалася і натхнялася добрай беларускай паэзіяй. Каб маладыя людзі адкрылі для сябе беларускі космас ды падзяліліся сваім адкрыцьцём з усімі», - заяўляюць пра свае мэты арганізатары конкурсу «Засьпявай.BY».

Галоўны прыз за перамогу на конкурсе — аранжыроўка, запіс і зьвядзеньне песьні разам з украінскім саўнпрадусарам Уладам Яруном («Океан Ельзи», «Ляпіс Трубяцкі»).

Падрабязнасьці пра ўмовы конкурсу – тут

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула