БЕЛ Ł РУС

Банк JP Morgan заблакаваў перавод пасольства РФ у Астане праз санкцыі ЗША

2.04.2014 / 09:39

Банк JP Morgan Chase заблакаваў перавод пасольства РФ у Астане на падставе санкцый ЗША, расійскі МЗС лічыць гэтыя дзеянні супрацьзаконнымі.

«Разглядаем як абсалютна непрымальнае, супрацьзаконнае і абсурднае рашэнне банка JP Morgan Chase заблакаваць перавод пасольства Расіі ў Астане ў адрас страхавой кампаніі ААТ«СОГАЗ» на падставе антырасійскіх санкцый, уведзеных ЗША ў адказ на ўз'яднанне Крыма з Расіяй», — гаворыцца ў каментары афіцыйнага прадстаўніка МЗС Расіі Аляксандра Лукашэвіча.

«У Вашынгтоне павінныя разумець: любыя варожыя дзеянні супраць расійскай дыпмісіі не толькі ўяўляюць сабой грубае парушэнне міжнароднага права, але і цягнуць меры ў адказ, якія непазбежна паўплываюць на працу пасольства і генконсульства ЗША ў Расіі», — адзначаецца ў паведамленні.

У гэтым сэнсе банк JP Morgan Chase «аказаў амерыканскай адміністрацыі мядзведжую паслугу», дадалі ў ведамстве.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула