БЕЛ Ł РУС

СБУ: У Луганску абяззброілі дыверсійную групу, узброеную гранатамётам і аўтаматамі

5.04.2014 / 15:47

Nashaniva.com

Служба бяспекі Украіны ў Луганскай вобласці (крайні ўсход Данбаса) затрымала і раззброілі шматлікую дыверсійную групу. Пра гэта паведаміла прэс-служба СБУ.

Паводле паведамлення, група зламыснікаў планавала 10 красавіка ажыццявіць ўзброены захоп улады ў Луганскай вобласці з прымяненнем зброі і выбухоўкі.

Па выніках маштабнай спецаперацыі СБУ затрымала 15 завадатараў дыверсійнай групы. У іх было канфіскавалі 300 аўтаматаў, 1 супрацьтанкавы гранатамёт, 5 пісталетаў, вялікую колькасць гранат, бутэлькі з запальнай сумессю, значную колькасць гладкаствольнай і халоднай зброі.

Ва ўзаемадзеянні з пракуратурай Луганскай вобласці распачата крымінальная справа па прыкметах злачынстваў, прадугледжаных артыкуламі 113 (дыверсія), 111 (дзяржаўная здрада).

Працягваюцца затрыманні і ператрусы ў горадзе Луганску і сямі раёнах вобласці.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула