БЕЛ Ł РУС

У Луганску сепаратысты замініравалі будынак СБУ, захапілі 60 закладнікаў

8.04.2014 / 21:49

У Луганску сепаратысты, што захапілі 6 красавіка будынак упраўлення СБУ, замініравалі памяшканне. Яны таксама гвалтоўна ўтрымліваюць каля 60 грамадзян, не даюць людзям пакінуць памяшканне і вярнуцца дадому.

Яны таксама абяцаюць выставіць наперад жанчын у выпадку штурму будынка.

Дэпутаты, якія ходзяць на перамовы да сепаратыстаў, сцвярджаюць, што пратэстоўцы ўжо развіталіся з сем'ямі і абяцаюць стаяць да канца.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула