Будынак міліцыі ў Краматорску вызвалены
Будынак Краматорскага гарадскога аддзела міліцыі ў Данецкай вобласці ў панядзелак увечары вызвалены ад нападнікаў.
Як паведамілі агенцтву «Інтэрфакс-Украіна» відавочцы з месца падзей, у будынку зараз праводзіцца ўборка. На некалькіх паверхах выбітыя шыбы. Акрамя таго, па некаторых дадзеных, з будынка была вынесена аргтэхніка.