БЕЛ Ł РУС

Лукашэнка задаволены рэканструкцыяй Нацыянальнага аэрапорта Мінск

15.04.2014 / 13:34

Аляксандр Лукашэнка задаволены праведзенымі работамі па рэканструкцыі дзеючага аэравакзальнага комплексу Нацыянальнага аэрапорта Мінск. Такую ацэнку ён даў сёння наведваючы аэрапорт.

«На першы погляд усё нармальна, усё блішчыць, усё прыгожа — гэта добра. Але галоўнае, каб былі якасць і каб гэта ўсё было надзейна», — сказаў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка азнаёміўся з тым, як вядзецца рэканструкцыя аэравакзальнага комплексу, арганізацыяй абслугоўвання пасажыраў. Ён агледзеў зону прылёту (пункт памежнага пропуску, пункт выдачы багажу, мытнага кантролю, зоны чакання і рэгістрацыі пасажыраў, зону вылету, прывакзальную тэрыторыю). Кіраўнік дзяржавы таксама азнаёміўся з арганізацыяй абслугоўвання ВІП-пасажыраў. Аляксандр Лукашэнка падрабязна цікавіўся ўмовамі працы. Яго запэўнілі, што ў аэрапорце не будзе ніякіх праблем з абслугоўваннем як гасцей чэмпіянату свету па хакеі, так і іншых пасажыраў.

Акрамя таго, кіраўнік дзяржавы параўнаў, як працуюць прыватныя і дзяржаўныя крамы бяспошліннага гандлю, і гэта параўнанне аказалася не на карысць дзяржаўнай кампаніі.

Аляксандр Лукашэнка таксама нагадаў работнікам пра сацыяльную адказнасць.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула