БЕЛ Ł РУС

У Чарнігаве невядомыя выбілі шыбы ў консульстве РФ і распісалі сцены нецэнзурнымі лозунгамі

15.04.2014 / 13:47

Невядомыя ў Чарнігаве разбілі шыбы, размалявалі сцены і заклеілі нецэнзурнымі лістоўкамі памяшканне Ганаровага Консульства Расійскай Федэрацыі.

Як адзначылі праваахоўнікі, выпадак адбыўся апоўначы.

«Неўсталяваныя асобы пашкодзілі шыбы 4-х вокнаў кватэр №25 і № 36, дзе размешчана прадстаўніцтва Ганаровага Консульства Расійскай Федэрацыі. На вокнах і рамах хуліганы наклеілі аркушы паперы з тэкстам: «Stop Russian aggressor Аdolf Рutin hand of Ukraine», на сцяне фасаду фарбай напісалі: «Акупанты ідзіце на … ад Трипілля!» ды інш.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула